Content
Варкшоп прайшоў, бэйдж можна атрымаць ніжэй (націснуць на кнопку "Get this badge")
Падчас гэтага варкшопу вы атрымаеце магчымасць паглыбленага разумення вашага ўласнага стылю камунікацыі, а таксама яго ўплыву на вашыя адносіны, прафесійны рост і асабістае развіццё. Вы дадаткова разгледзіце спосабы пабудовы паспяховых міжлюдскіх ўзаемадзеянняў у розных культурных і камандных кантэкстах.
Што вы даведаецеся падчас варкшопа 6 траўня:
- Адкрыццё вашых унікальных пераваг у камунікацыі, якія дапамогуць вам эфектыўна адаптавацца да розных сітуацый і асобаў.
- Разгледжанне і асваенне іншых стыляў камунікацыі, што дазволіць вам лепш разумець і падтрымліваць ўзаемадзеянне з рознымі тыпамі людзей.
- Прапрацоўка навыкаў злучэння розных стыляў камунікацыі для дасягнення аптымальнага супрацоўніцтва і падтрымання поспеху ў камандных працэсах.
Для ўдзелу ў варкшопе неабходная 15-хвілінная падрыхтоўка, матэрыялы для якой будуць дасланы асобна.
Пра трэнерку:
Каця Лісёнак, трэнер з шматгадовым вопытам у Google і каманд, выкладчыца ў Універсітэце ISM і актыўны даследнік у галіне коучынгу і развіцця жаночага лідарства (PhD).